ДУА"Сярэдняя школа №8 імя М.Т. Анішчыка г. Слонiма" ў рамках праекта "Кожная пятніца роднае, сваё" правяла акцыю "Маміны бліночкі для дачушкi i сыночка”. Матулі з энтузіязмам адгукнулiся на гэту прапанову - прыгатавалі апетытныя бліны, а дзеці з радасцю прымалі гэтыя смачныя пачастункi! Гэты дзень нагадваў пра старажытныя звычаі Масленіцы, калі бліны, круглыя, як сонейка, сімвалізавалі пачатак вясёлай вясны і цеплыню роднага краю. Матулі, як сапраўдныя захавальніцы беларускіх традыцый, прыгатавалі гэтыя апетытныя "сонейкі" па ім даўно вядомых рэцэптах. Хлопчыкі і дзяўчынкі шчасліва ўсміхаюцца, трымаючы стосікі бліноў, а побач - густая смятана, варэнне з лясных ягад, макавая начынка. Кожны бліночак – гэта не толькі смачная ежа, а і жывая нітка да нашых продкаў і сямейных абрадаў. Больш фота па спасылцы