Школьны літаратурна-этнаграфічны музей “Літаратурная Слонімшчына” ДУА “Сярэдняя школа №8 ім.М.Т.Анішчыка г.Слоніма” быў адкрыты 11 сакавіка 2005 г. па рашэнні педагагічнага савета (загад ад 11.03.2005 г. №299). У 2023/2024 навучальным годзе адбылася рэканструкцыя музея, 17 мая 2024 года музей расчыніў свае дзверы пасля рэканструкцыі.

Кіруе школьным музеем Міхальчэня Наталля Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №8 ім.М.Т.Анішчыка г.Слоніма”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорый, 35 гадоў педагагічнага стажу.

Паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г.Слонім, вул.Брэсцкая, д.101/1.
Тэлефон 2 26 35
Графік работы музея
Панядзелак 8. 00 - 13. 00
Аўторак 8. 00 - 12. 00
Серада 8. 00 - 16. 00
Чацвер 9. 00 - 16. 00
- План работы Савета літаратурна-этнаграфічнага музея на 2025/26 навучальны год
План работы Савета літаратурна-этнаграфічнага музея на 2025/26 навучальны год глядзець
- Экспазіцыі
Асноўная ідэя экспазіцыі выражана ў дэвізе музея – “Душой дакрануцца да родных вытокаў”
Беларусь шмат можа распаведаць аб сваіх літаратурных талентах. Памяць аб знакамітых пісьменніках і паэтах захоўваецца ў многіх месцах, з якімі ў розны час было звязана іх жыццё. Багата ў гэтым накірунку і наша слонімская зямля. Тут нарадзіліся такія знакамітыя ўсяму свету пісьменнікі і паэты, як Кандрат Лейка, Валянцін Таўлай, Анатоль Іверс, Алег Лойка, Мікола Арочка і іншыя.

Значнае месца ў экспазіцыі музея адведзена этнаграфічнай тэматыцы, бо этнаграфія дае ўяўленне падрастаючаму пакаленню, як жыў наш народ у мінулым, расказвае пра матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў.


Школьны літаратурна-этнаграфічны музей складаецца з наступных раздзелаў:
1.Зямляк, паэт, змагар (В.Таўлай)
2. Жыў у Слоніме паэт (А.Іверс)
3. Пясняр слонімскай зямлі (А.Лойка)
4. Штрыхом, дэталлю, лёсам
5. Інтэр’ер сялянскай хаты
6.Беларускае народнае мастацтва
Колькасць экспанатаў:
Асноўнага фонду – 408.
Дапаможнага фонду – 206.
Прэзентацыя глядзець
Цэнтральнае месца ў музеі займае экспазіцыя раздзела “Зямляк, паэт, змагар”, дзе можна даведацца аб жыццёвым і творчым шляхах В.Таўлая, убачыць фоталетапіс яго жыцця, выдадзеныя кнігі.

Раздзел экспазіцыі “Жыў у Слоніме паэт” распавядае пра асаблівасці жыцця і творчасці А.Іверса.Экспазіцыя “Пясняр слонімскай зямлі” дае уяўленне пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка А.Лойку, пра яго шматгранную творчасць. У экспазіцыі раздзела прадстаўлены фотаздымкі з сямейнага архіва, копіі вершаў паэта, зборнікі твораў.
У экспазіцыі раздзела музея “Знакаміты сын слонімскай зямлі Алег Лойка”” паведамляецца аб жыццёвым і творчым шляхах знакамітага пісьменніка. У экспазіцыі раздзела прадстаўлены фотаздымкі з сямейнага альбома, копіі вершаў паэта, зборнікі твораў.
Раздзел музея “Інтэр’ер сялянскай хаты” дае ўяўленне аб старадаўніх вясковых прадметах побыту: мэбля, посуд, прылады працы, народнае адзенне, абутак.

Раздзел музея “Беларускае народнае мастацтва” дэманструе ўзоры ткацтва, вышыўкі, вязання, пляцення, кавальства.


- Формы работы музея
Сустрэчы з народнымі майстрамі, пісьменнікамі, літаратурна-музычныя гасцёўні, паэтычныя гасцёўні, экскурсіі, паходы па родным краю, культурна-масавыя мерапрыемствы, конкурсы, алімпіяды па літаратурнаму краязнаўству, навукова-даследчая дзейнасць вучняў. Работа музея займае значнае месца ва вучэбным і вучэбна-выхаваўчым працэсе школы. На базе музея праводзяцца ўрокі беларускай літаратуры, гісторыі, класныя і інфармацыйныя гадзіны.
Анонс мерапрыемстваў у музеі
- Май
22 мая 2026 года школьны музей гасцінна расчыніць свае дзверы перад наведвальнікамі. Адбудзецца экскурс у гісторыю па тэме "Беларускі ручнік - повязь часоў"
- Красавік
30 красавіка адбудзецца літаратурная вечарына, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Алега Лойкі.
- Люты
Літаратурная гасцёўня з удзелам дачкі паэта Рудольфа Пастухова.
- Снежань
Зімовыя народныя святы
- Лістапад
Інтэрактыўная віктарына “Этнаграфія ў загадках”
- Кастрычнік
Кастрычнік - месяц адукацыйнага турызму.
23.10.2025 года музей запрашае на адукацыйныя экскурсіі:
Тэмы:
Развіццё заходнебеларускай літаратуры (на прыкладзе творчасці В.Таўлая)
Тэма вайны ў творчасці пісьменнікаў-землякоў.
Фотолетапіс жыцця і творчасці А.Лойкі
Творчасць сучасных пісьменнікаў Слонімшчыны
Побыт і традыцыі селяніна
Навіны
- Гістарычны экскурс "Беларускі ручнік - повязь часоў"
22 мая школьны літаратурны музей запрасіў наведвальнікаў на ўдзел у гістарычным экскурсе "Беларускі ручнік - повязь часоў". Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра абрадавае значэнне ручнікоў, іх функцыі, рэгіянальныя варыяцыі.
Да глыбіні душы ўзрушыў верш С.Валодзька:
Адбелены расой
Ручнік - жыцця аздоба.
На ім не раз хлеб-соль
Сустрэнуць часам добрым.
Кранецца струн смычок,
Вяселле ўзрушыць хату -
На грудзі праз плячо
Ручнік павядуць свату.
У новы ўвойдуць дом,
Каб там пражыць да скону,
Як продкі, ручніком
Акутаюць ікону.
Хто сэрцам не маўчыць,
З мінуўшчынай гаворыць,
Раскажуць шмат аб чым
На ручніку ўзоры.



Лiтаратурная вечарына "Славуты сын слонімскай зямлі" глядзець
Са школаю з'яднаныя навекі глядзець
- Літаратурная гасцёўня "У лёсе паэта - лёс Радзімы"
Літаратурная гасцёўня "У лёсе паэта - лёс Радзімы" была праведзена 18 лютага і была прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння слонімскага пісьменніка Рудольфа Пастухова. У школьным музеі адбылася сустрэча з яго дачкой Аленай Рудольфаўнай Яноўскай, якая падзялілася сваімі ўспамінамі пра бацьку.



- Віктарына "З роднай мовай па Беларусі"
16 лютага ў трэція класы завіталі адзінаццацікласнікі, каб правесці віктарыну "З роднай мовай па Беларусі". Адбылося знаёмства з экспанатамі школьнага музея. Вучні з задавальненнем разгадвалі беларускія загадкі. Самыя кемлівыя атрымалі прызы.



- Віктарына "Побыт і традыцыі селяніна" ( для вучняў 2 класаў)
Інтэрактыўная віктарына “Этнаграфія ў загадках” была прапанавана вучням другіх класаў у лістападзе 2025 года. Рабяты з задавальненнем выконвалі заданні віктарыны і паглыблялі свае веды пра народны побыт і традыцыі беларускага народа.




- Вусны часопіс "Фоталетапіс жыцця Алега Лойкі" (для вучняў 8 класаў)


- Экскурсія "Развіццё заходнебеларускай літаратуры" (для вучняў 11 класаў)


- Зімовыя народныя святы
Напярэдадні Каляд, 24 снежня 2025 года, у школьны музей завіталі вучні пятых класаў, каб прыгадаць зімовыя народныя святы, даведацца, як падрыхтавацца да Каляд, якія стравы прыгатаваць, як аформіць святочны стол. Рабяты даведаліся таксама, хто такія валачабнікі, што такое куцця. Кожны ўдзельнік атрымаў сапраўдны святочны настрой



- Нашы дасягненні
У 2024 годзе школьны літаратурна-этнаграфічны музей меў гонар прадстаўляць Гродзеншчыну на ХХХ1 Дні беларускага пісьменства ў горадзе Івацэвічы.


У 2025 годзе навучэнка 10”А” класа Палупанава Анастасія атрымала Дыплом 111 ступені на абласным этапе конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.