У межах Тыдня роднай мовы запланавана многа цікавых мерапрыемстваў. Гэта і акцыі, і конкурсы, і сустрэчы…
У межах адкрыцця Тыдня роднай мовы ў 5 «А» класе прайшоў займальны конкурс “Знаўцы роднай мовы”. Вучні з вялікай цікавасцю ўключыліся ў спаборніцтва. Яны актыўна адказвалі на разнастайныя пытанні, праяўлялі сапраўдную кемлівасць і непадробную цікавасць да беларускага слова. Асабліва цешыла зладжанасць і сяброўская падтрымка падчас конкурсу. Мерапрыемства прайшло на адным дыханні і пакінула ў ўдзельнікаў толькі прыемныя ўражанні.
16 лютага дзевяцікласнікі сустрэліся на беларускамоўнай інтэлектуальнай гульні “ФЭСТ” (абрэвіятура ад слоў Фальклор.Этнаграфія. Спадчына. Традыцыі). Падчас мерапрыемства прадстаўнікі 5 каманд згадвалі беларускія народныя абрады і звычаі, прыкметы і павер’і, дэманстравалі тэхніку вымаўлення скарагаворак, спаборнічалі ў адгадванні загадак, паводе фрагменту тэксту ўзгадвалі назвы беларускіх твораў і інш. У аўдыторыі панавала ўзнёслая і ўрачыстая атмасфера. Мерапрыемства атрымалася надзвычай цікавым, эмацыйным і жывым.
16 лютага ў трэція класы завіталі адзінаццацікласнікі, каб правесці віктарыну "З роднай мовай па Беларусі". Адбылося знаёмства з экспанатамі школьнага музея. Вучні з задавальненнем разгадвалі беларускія загадкі. Самыя кемлівыя атрымалі прызы.
У рамках тыдня беларускай мовы у бібліятэцы прайшоў агляд літаратуры "Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова". Пад час агляду прайшло знаёмства з кнігамі, што захавалі самабытнасць і каларыт гучання беларускай мовы. Гэта і вусная народная творчасць, і старажытная беларуская літаратура, і творы пра родную зямлю і родную беларускую мову. (Выстава "Старажытная, самая славянская, мова беларуская мая").
2026 год багаты і на пісьменнікаў-юбіляраў, кнігі некаторых з іх прадстаўлены на выставе "Беларускія пісьменнікі-юбіляры. 2026 год".
Асобна можна пазнаёміцца і з пісьменнікамі Слонімшчыны, што пішуць свае творы на беларускай мове.
Малодшыя школьнікі знаёміліся з кнігамі сучасных аўтараў, што сваімі творамі прывіваць любоў да роднай мовы з маленства. (Выстава" Беларускія пісьменнікі - дзецям"). Выставы будуць дзейнічаць на працягу ўсяго тыдня.