У рамках праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё” для навучэнцаў шостых класаў прайшла прэзентацыя - канцэрт “Падарожжа ў свет беларускіх святаў і фестываляў”. Але самае галоўнае – гэта музычная частка! Удзел вучняў-музыкантаў і яго кіраўнікоў Персіянцавай Л.У., Грышук В.І. зрабіў гэтае падарожжа незабыўным. Гучанне народных інструментаў, выкананне традыцыйных мелодый – усё гэта не проста суправаджала выступленне, а само па сабе было сапраўдным абрадам, які адкрываў сэрцы і душы. Гэтыя юныя таленты паказалі, што любоў да роднага слова і культуры жыве ў кожным з нас, асабліва калі яе так па- майстэрску падтрымліваюць настаўнікі. Гэта мерапрыемства стала цудоўным прыкладам таго, як можна спалучаць традыцыі і сучаснасць, як важна захоўваць свае карані і перадаваць іх наступным пакаленням. Усе вучні 6-х класаў атрымалі найлепшыя ўражанні і з нецярпеннем чакаюць новых такіх цудоўных «пятніц»!