Здаецца мы ведаем пра сваю Слонімшчыну ўсе:кожную вуліцу, кожны завулак, знаемыя краявіды. Але ці сапраўды гэта так?
18 лістапада ў філіяле "Гарадская бібліятэка N2", адбыўся краязнаўчы турнір "Таямніцы малой радзімы", у якім прыннялі ўдзел навучэнцы 11 "В" класса.Для каманд "Следапыты" і "Краязнаўцы" сенняшні турнір -гэта не проста спаборніцтвы ў эрудыцыі і знаходлівасці.Гэта захапляльнае падарожжа ў глыб стагоддзяў, магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі свайго краю і адкрыць для сябе тое, чаго не знойдзеш у падручніках.
Вучні з адавальненнем адказвалі на пытанні.