16 верасня 2026 года вучні 6 «А» класа наведалі выставу ў Слонімскім раённым цэнтры культуры. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэрактыўнай праграме «Ад мінулага да сучаснага».
Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра побыт і звычаі беларусаў, убачылі традыцыйныя рэчы з інтэр'ера беларускай хаты: тканыя посцілкі, ручнікі, радно, свечнікі, чыгункі, дзежкі і гарлачыкі, кубел і цэбар, маслабойку, куфар і іншыя гаспадарчыя рэчы.
Шмат цікавага з гісторыі даведаліся дзеці ад загадчыцы аддзела рамёстваў Зелянко Анастасіі Васільеўны. Яна расказала пра прызначэнне старажытных прадметаў, асаблівасці беларускага побыту і народныя традыцыі.
Экскурсія вельмі спадабалася вучням. Яны з цікавасцю разглядалі экспанаты, задавалі пытанні і дзяліліся ўражаннямі. Асабліва дзецям запомніліся тканыя посцілкі, ручнікі і куфар. У канцы вучні падзякавалі арганізатарам за цікавую і пазнавальную сустрэчу.