Слонімская зямля нарадзіла шмат славутых сыноў. Сярод іх - Алег Лойка, знакаміты пісьменнік, літаратуразнавец, прафесар, чалавек, які пакінуў значны след у беларускай літаратуры.
Вучні 11 класаў наведалі літаратурную гасцёўню, прысвечаную 95-годдзю А.Лойкі, пабывалі ў музейным пакоі паэта, размешчаным у бібліятэцы імя Якуба Коласа.
Жыццё нашага земляка - узор адданага служэння роднай зямлі і людзям.