У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» ў ДУА «Сярэдняя школа № 8 iмя М. Т. Анiшчыка г. Слонiма» прайшоў канцэрт «Сімфонія беларускага танца», які падрыхтавала харэограф Аксана Анатольеўна Ягаўдзiк i яе танцавальны калектыў «Альянс». Выступленне вылучалася аўтэнтычнасцю, гарманічнай кампазіцыяй і выразнай сцэнічнай пластыкай. Асаблiвае задавальненне выклікала ў вучняў пачатковых класаў: іх шчырасць і энергія стварылі цёплую і натхняльную атмасферу. Вялікая падзяка кіраўніку Ягаўдзік А.А. і канцэртмайстрам Пятрашкевіч Л.А. і Кляўцэвічу М.В. за прафесіяналізм. Мерапрыемства спрыяла выхаванню любові да народнай культуры і развіццю харэаграфічных здольнасцей.