6 сакавіка ў школьны літаратурны музей завіталі прадстаўнікі Слонімскага раённага савета ветэранаў педагагічнай працы. Госці з вялікай цікавасцю слухалі паведамленне пра гісторыю музея. Адбылася экскурсія па літаратурнай экспазіцыі. Сярод пісьменнікаў -землякоў шмат прадстаўнікоў педагагічнай працы. Таму з поспехам прайшла квэст-гульня "Са школаю з'яднаныя навекі".